Аўтар песні "Каханую не аддаюць" кажа, што суседзі мучаюць яго ягонымі ж хітамі

Юлія Быкава і Яўген Алейнік

Юлія Быкава і Яўген Алейнік / sb.by

На гучную музыку ад суседзяў паскардзіўся ў Інстаграме Яўген Алейнік — аўтар песні "Каханую не аддаюць". Па яго словах, цягам пяці гадоў суседзі ўключаюць гукчную музыку з надыходам цёплага надвор'я.

На пытанне, якую музыку ставяць суседзі, Алейнік адказаў: "Бясконцыя 90-я ў горшым выглядзе на мяжы адсутнасці голасу і шансону".

Вядучая праграмы "Добрай раніцы, Беларусь" Ганна Квілорыя параіла, каб Алейнік падарыў суседзям альбом гурта "Аўры" — гэта сямейны дуэт Яўгена Алейніка і Юліі Быкавай. І высветлілася, што гэтыя песні суседзі таксама ўключаюць.

"Адзін раз яго і паставілі. У гадзіну ночы, калі нам раніцой трэба было ехаць на канцэрт. Кшталту, "ну, так-то можна?" — адказаў Алейнік у каментарах.

Дуэт "Аўра" удзельнічае ў праўладных канцэртах і аўтапрабегах. У 2020-м Юлія Быкава была даверанай асобай Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі