СМІ: У Мінску затрыманы баец украінскага палка "Азоў"

СМІ: У Мінску затрыманы баец украінскага палка "Азоў"

У Мінску затрыманы баец украінскага палка "Азоў". Здарылася гэта яшчэ некалькі дзён таму. Як піша "Наша ніва", гэта — 20-гадовы ўраджэнец Віцебска Стас. У палку ён карыстаўся пазыўным "Беларус", сярод саслужыўцаў меў вялікі аўтарытэт праз сваю бескампраміснасць. Стас сябе не афішаваў, інтэрв'ю не даваў.

У "Азове" кажуць, што апошнім часам "Беларус" камандаваў узводам. Але яго цягнула на радзіму, нават нягледзячы на небяспеку быць прыцягнутым да адказнасці. Ён казаў, што ва Украіне яму "ўсё абрыдла". Стас спадзяваўся, што яго не пазнаюць. Але выйшла інакш. Пакуль невядома, якое абвінавачванне яму можа быць высунута.

Дарэчы, са старонкі беларуса "УКантакце" вынікае, што той прытрымліваўся неанацысцкіх поглядаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Фрунзенскім раёне Мінска праходзіць суд над байцом "Правага сектара" Тарасам Аватаравым. Яго абвінавачваюць у “незаконных дзеяннях у адносінах боепрыпасаў” і “кантрабандзе”.

СМІ: У Мінску затрыманы баец украінскага палка "Азоў"
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі