Следчы камітэт выявіў асобу нападніка на мінскі абменнік (відэа)

Як паведамляе сайт Следчага камітэта, падазраваным у злачынстве з'яўляецца мужчына 1991 года нараджэння, жыхар Мастоўскага раёна Гродзеншчыны. 

Следства выявіла, што пад пагрозай прадмета, падобнага да пісталета Макарава, ён трапіў у памяшканне абменніка. У якасці закладніка мужчына ўзяў 19-гадовую дзяўчыну-касірку. Ён пагражаў дзяўчыне забойствам і прычыненнем цялесных пашкоджанняў, каб міліцыянты дазволілі яму бесперашкодна сысці са скрадзенымі грашовымі сродкамі. 

Нагадаем, што пасля некалькіх гадзін перамоваў было вырашана праводзіць сілавую аперацыю. "Алмаз" абясшкодзіў нападніка. Паводле неафіцыйных звестак, ён ранены ў галаву. Закладніца ў выніку захопу не пацярпела. 

Як піша "Комсамольская правда", Сяргей адслужыў у Брэсце, у войску быў дэсантнікам. Апошні час працаваў у Маскве ахоўнікам у клубе, а вясной вярнуўся дадому. 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі