СК праводзіць праверку па факце гібелі беларускай мадэлі Наталлі Макей

СК праводзіць праверку па факце гібелі беларускай мадэлі Наталлі Макей

Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі беларускай мадэлі Наталлі Макей. Цела мінчанкі без прыкмет жыцця знайшлі сваякі ў кватэры каля 17-й гадзіны 15 снежня, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік СК Аляксей Кісялеўскі. Паводле яго слоў, прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Следчыя высвятляюць прычыны і абставіны здарэння.

Наталлі Макей было 43 гады. Яна вядомая як арганізатар разнастайных шоу, конкурсаў прыгажосці, заснавала сваё мадэльнае агенцтва.

Раней у СМІ з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што жанчына заснула і не прачнулася. Нібыта, адбылося атручванне чадным газам — нешта адбылося з катлом у яе доме. Аднак Следчы камітэт у сваім паведамленні піша не пра дом, а пра кватэру і зусім нічога не згадвае пра атручванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі