Вядомая беларуская мадэль Наталля Макей загінула ад чаднага газу

Вядомая беларуская мадэль Наталля Макей загінула ад чаднага газу

Ад адтручвання чадным газам загінула вядомая беларуская мадэль, арганізатарка шоу і конкурсаў прыгажосці Наталля Макей. Паведамляецца, што ёй было 43 гады.

У "Школе мадэлінгу Наталлі Макей" tut.by сказалі, што нешта адбылося з катлом ў яе доме. Жанчына была адна, яна заснула і не прачнулася. Яе пахаванне адбудзецца ў суботу, 17 снежня.

Наталля Макей закончыла політэхнічную акадэмію, але яшчэ ў студэнцкія гады пачала ўдзельнічаць у паказах і рэкламных здымках як мадэль. У 2002 годзе яна заснавала сваё мадэльнае агенцтва.

Макей вядомая як арганізатар разнастайных шоу, конкурсаў прыгажосці. Яна неаднаразова ўваходзіла ў склад журы конкурсаў прыгажосці ў Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі