Сіноптыкі: У нядзелю пройдуць дажджы, па поўдні будзе да +25

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах — навальніцы. Сіноптыкі прагназуюць вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны, у часе навальніцаў парывісты. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў вышэй за нуль, па поўначы краіны — ад плюс 6 да 8 градусаў. Удзень будзе плюс 14-20 градусаў, у паўднёвых рэгіёнах прагназуецца да плюс 25, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі