Сёння стануць вядомыя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

Лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ў чацвер у Манака. Пачатак у 18.45.

Як інфармуе сайт by.tribuna.com, БАТЭ трапіў у чацвёрты кошык. У ім таксама знаходзяцца "Андэрлехт", "Рома", АПАЭЛ, "Марыбор", "Манака", "Мальме" і "Лудагорац".

Склад іншых кошыкаў наступны:

Першы: "Рэал", "Барселона", "Баварыя", "Чэлсі", "Бенфіка", "Атлетыка", "Порту", "Арсенал".

Другі: "Шальке", "Барусія" (Дортмунд), "Ювентус", "ПСЖ", "Шахцёр" (Данецк), "Базель", "Зеніт", "Манчэстар Сіці".

Трэці: "Алімпіякос", ЦСКА, "Аякс", "Ліверпуль", "Спортынг", "Галатасарай", "Атлетык", "Байер".

БАТЭ ўжо зарабіў у Лізе чэмпіёнаў 11 мільёнаў еўра

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі