БАТЭ ўжо зарабіў у Лізе чэмпіёнаў 11 мільёнаў еўра

Учора БАТЭ ў матчы плэй-оф кваліфікацыі перамог на "Барысаў-Арэне" браціслаўскі "Слован" — 3:0 (першы матч — 1:1).

Як адзначае сайт by.tribuna.com, у цяперашняй Лізе чэмпіёнаў барысаўчане ўжо зарабілі 11 мільёнаў 75 тысяч еўра — гэта вялізная сума для беларускага футбола. 175 тысяч еўра БАТЭ атрымаў за выхад у другі кваліфікацыйны раўнд, 200 тысяч еўра — за выхад у 3-ці раўнд кваліфікацыі, 2 млн 100 тысяч еўра — за патрапленне ў плэй-оф. За выхад у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў футбольны клуб атрымае 8 мільёнаў 600 тысяч еўра.

Адзначым, што ў групавым раўндзе кожная перамога ацэньваецца ў 1 мільён еўра, нічыя — ў 500 тысяч. У выпадку паспяховага выступлення ФК БАТЭ можа значна палепшыць сваё фінансавае становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі