Самалёт з радыеактыўным грузам перавозіў абсталяванне з армянскай АЭС

Самалёт з радыеактыўным грузам перавозіў абсталяванне з армянскай АЭС

У армянскім самалёце, які транзітам следаваў праз Гомель, перавозілася абсталяванне з атамнай электрастанцыі. Самалёт следаваў з Арменіі ў Балгарыю, а потым у Харватыю. Пра гэта паведамляе "Арменпрэс" са спасылкай на Міністэрства энергетычных інфраструктур і прыродных рэсурсаў Арменіі.

Падрадчык работ на Армянскай АЭС — харвацкая кампанія "Хрыд" у кастрычніку 2016 года імпартавала ў Арменію абсталяванне для работ па кантролі за эксплуатацыяй у рамках праграмы мадэрнізацыі. Пасля завяршэння работ абсталяванне адправілі назад тым жа шляхам, што і прывезлі. За перавозку адказвала беларуская авіякампанія JSC Aircompani Grodna, кажуць у армянскім міністэрстве.

Армянскі бок заяўляе, што авіяцыйным уладам Беларусі далі адпаведную інфармацыю і атрымалі ад іх дазвол на палёт. Працэс перавозкі абсталявання, як паведамляецца, адбываўся ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі.

Раней у Арменіі адмаўлялі наяўнасць радыеактыўных рэчываў на борце самалёта, які прыбыў з Ерэвана ў Гомель. Між тым, беларускі бок паведаміў, што груз на гэтым самалёце перавышаў радыяцыйны фон у 250 разоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі