Арменія абвяргае заявы Беларусі аб радыеактыўных рэчывах на борце самалёта

Арменія абвяргае заявы Беларусі аб радыеактыўных рэчывах на борце самалёта

Армянскі бок выступіў з абвяржэннем звестак аб радыеактыўных рэчывах на борце самалёта, які ляцеў з Арменіі праз Беларусь. З адпаведнай заявай выступіла прэс-служба Камітэта па дзярждаходах Арменіі, паведамляе kavkasia.net

У заяве гаворыцца: "У сувязі з названай публікацыяй запэўніваем, што ў аэрапорце багаж і пасажыры праходзяць належны кантроль, і ніякае парушэнне не выяўлена па выніках мерапрыемстваў, праведзеных у рамках мытных паўнамоцтваў. Такім чынам, пра тое, што факт правапарушэння мог быць не заўважаны, гаворка не ідзе".

Між тым, беларускія спецыялісты падкрэслівалі, што гаворка ідзе не пра пасажырскі самалёт, а пра грузавы рэйс. Начальнік упраўлення памежнага кантролю Памежнага камітэта Алег Ляшук заявіў, што радыяцыйны фон груза перавышаў норму ў 250 разоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі