Лідара гурта Botanic Project асудзілі на 9 гадоў зняволення

Лідара гурта Botanic Project асудзілі на 9 гадоў зняволення

Аднаго з лідараў рэгі-гурта Botanic Project Кліма Малажавага асудзілі на 9 гадоў зняволення за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў.

Еўрарадыё паведамляла, што 32-гадовага музыку разам з калегамі затрымалі напрыканцы ліпеня. У маладых людзей міліцыянты забралі 40 грамаў гашышу і 17 грамаў высушанай марыхуаны.

У каментарыі Радыё "Свабода" вакаліст гурта Botanic Project Андрэй Багамолаў, які прысутнічаў на ўсіх шасці пасяджэннях суда, заявіў, што ўсё абвінавачанне будавалася на словах аднаго чалавека, вядомага беларускага музыкі Канстанціна Гарачага. Ён, дарэчы, таксама быў асуджаны, але больш лагодна — тры гады ўмоўна. На два гады "хіміі" быў асуджаны дызайнер гурта Сазонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі