Шведскому послу передали собрание произведений Алексиевич по поручению Лукашенко

Шведскаму амбасадару перадалі збор твораў Алексіевіч па даручэнні Лукашэнкі

3 лістапада намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася з амбасадарам Швецыі ў нашай краіне Марцінам Обергам. Па даручэнні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі шведскаму дыпламату перадалі збор твораў беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года Святланы Алексіевіч.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы бакі разгледзелі пытанні развіцця беларуска-шведскіх адносінаў, а таксама дыялогу па лініі Беларусь-Еўрасаюз. Адбыўся абмен меркаваннямі ў пытаннях актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах.

Лукашэнка паабяцаў падарыць шведскаму дыпламату кнігі Алексіевіч на нефармальнай сустрэчы з амбасадарамі замежных краін, падчас цырымоніі высаджвання дрэва міру ў гонар 70-годдзя з дня заканчэння Другой сусветнай вайны. Шведскі амбасадар павіншаваў Лукашэнку з тым, што беларуская пісьменніца стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі і сказаў, што мусіць прачытаць яе кнігі.

Праз дзень пасля гэтай сустрэчы Лукашэнка ўручыў ордэн Францыска Скарыны расійскаму песенніку Віктару Дробышу і заявіў, што Алексіевіч выліла “цэбар бруду” на Беларусь.

Лукашэнка дарыць кнігі Алексіевіч ад свайго імя і абураецца ад яе словаў

Фота: МЗС

 

Последние новости

Главное

Выбор редакции