РПЦ выказалася пра затрыманне ў Віцебску святара з Расіі

РПЦ выказалася пра затрыманне ў Віцебску святара з Расіі

РПЦ выказалася пра затрыманне ў Віцебску праваслаўнага святара з Расіі. 39-гадовага Мікалая Кірэева падазраюць у спробе вывазу ў РФ дзвюх жанчын для заняткаў прастытуцыяй. Спачатку паведамлялася, што святара затрымалі ў прытоне з прастытуткамі, у панядзелак Следчы камітэт Беларусі ўдакладніў: расіяніна і жанчын узялі пры спробе пасадкі ў аўтобус да Санкт-Пецярбурга.

Намеснік старшыні сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ РПЦ Вахтанг Кіпшыдзэ заявіў сайту lenta.ru, што калі абвінавачанні пацвердзяцца, “нягледзячы на іх зусім беспрэцэдэнтны характар”, Масква будзе прасіць выдаць святара ў Расію. Каб яго крымінальны пераслед адбываўся на радзіме. Такія дзеянні адпавядалі б канвенцыі аб прававой дапамозе, заключанай паміж Беларуссю і Расіяй, адзначыў Кіпшыдзэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі