Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Віцебску святара з Расіі

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Віцебску святара з Расіі

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Віцебску праваслаўнага святара з Ленінградскай вобласці Расіі Мікалая Кірэева. Праваахоўнікі ўдакладнілі: яго схапілі не ў прытоне з прастытуткамі, а ў раёне аўтавакзала з двума жанчынамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, пасля затрымання 39-гадовага святара на яго распачалі крымінальную справу. Артыкул — “замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай, якія спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для занятку прастытуцыяй”.

Следчы камітэт паведамляе, што мужчына ў Віцебску пазнаёміўся з 20-гадовай і 30-гадовай мясцовымі жыхаркамі, якіх угаварыў выехаць у Санкт-Пецярбург для заняткаў прастытуцыяй. Затрыманне адбылося каля 17-й гадзіны 3 жніўня ў момант пасадкі ў аўтобус да згаданага расійскага горада. Беларускія следчыя рыхтуюць даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў Расію. Яны хочуць атрымаць больш дадзеных пра падазраванага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі