Як можа выглядаць рэканструяваны стадыён “Дынама” (Фота)

Спецыяльная камісія ў гэтыя дні выбірае новае аблічча галоўнага стадыёна краіны. Прадстаўнікі НАК, Мінспорту, Мінгарвыканкама і Саюзу архітэктараў адабралі некалькі праектаў-намінантаў.

“Засталося вырашыць, хто будзе пераможцам. Зараз прэтэндэнтам задаюцца дадатковыя пытанні: наконт праектавання і наконт цаны, — тлумачыць дырэктар стадыёна “Дынама” Юрый Крывадубскі. — Адна карцінка — гэта толькі пачатак працы. Вельмі шмат залежыць, якой будзе цана гэтай новай арэны”.

Сам дырэктар “Дынама” не меў магчымасці шчыльна азнаёміцца з дызайн-праектамі рэканструкцыі і не засядае ў камісіі. Работы не распаўсюджваліся ў сеціве і для шырокага прагляду неабыякавых заўзятараў.

Аднак Еўрарадыё знайшло гэтыя праекты-прызёры. Сярод іх ёсць работы як беларускіх, так і замежных праекціроўшчыкаў. Відаць, дзеля аб'ектыўнасці выбару выканаўцы дызайн-праектаў на плакатах не падпісаны.

Варыянт 1. Праект стадыёна змяшчальнасцю ў 40500 чалавек


Варыянт 2. Выглядае адным з самых кампактных 

Варыянт 3.

Варыянт 4. Адно з самых нечаканых абліччаў "Дынама". Праўда, не зразумела, як архітэктары захавалі гістарычны кампанент

Варыянт 5. 

Варыянт 6. Раней ужо распаўсюджаны ў СМІ (на 40 тысяч гледачоў)

Варыянт падсветкі даху таго ж праекту

Як расказалі ў Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, пераможцу плануюць вызначыць цягам двух тыдняў.

Тым часам работы па дэмантажы старых канструкцый “Дынама” вядуцца паралельна з пасяджэннямі камісіі. Праўда, разбор стадыёна запавольваецца тым, што няма канкрэтнага праекту.

Яшчэ першага снежня на стадыёне правялі суботнік: знялі старыя сядзенні з брыля. Мінула ўжо блізу двух месяцаў, і на вока з таго часу не шмат скранулася з месца.

 

Аднак прадпрымальнікаў, якія гандлявалі на ўзвышшы ля цэнтральнага ўвахода (тэрыторыя прымыкае да брыля), адтуль ужо перавялі.

“Вунь працаваў наверсе, зараз усіх перасунулі ўніз, — паказвае на свой гандлёвы бокс адзін з прадпрымальнікаў. — У інтэрнэце я бачыў некаторыя праекты рэканструкцыі. Гэта мара. Вось я прадказваю вам будучыню, гэта дакладна: нас, можа, увогуле выганяць, брыль разбураць і тут (указваючы на фасады, — заўв. Еўрарадыё) патынкуюць, пафарбуюць. Рэч у тым, што калі б гэта быў хакейны стадыён, ён бы ўжо даўно быў прыстойны”.

У нізінах ваколіцаў стадыёна "Дынама" прадпрымальнікі працягваюць працаваць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі