У ЗША чакаюць запуска Пхеньянам балістычнай ракеты

Запуск балістычнай ракеты мабільнага базавання можа адбыцца ў бліжэйшыя некалькі дзён ці тыдняў, паведамляе тэлеканал CNN.

Раней улады Паўднёвай Карэі паведамілі, што ў чацвер Паўночная Карэя перакінула да ўсходняга ўзбярэжжа краіны балістычную ракету, якая можа быць выкарыстана для правядзення выпрабаванняў ці вайсковых вучэнняў. Сеул не верыў, што ракета ў стане даляцець да амерыканскай тэрыторыі.

Нагадаем, у пачатку сакавіка Паўночная Карэя ў знак пратэсту супраць правядзення сумесных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі адмовілася ад усіх пагадненняў з паўднёвай суседкай, у тым ліку і аб ненападзе. Пхеньян неаднаразова пагражаў, што нанясе ракетныя ўдары па базах ЗША ў Ціхім акіяне і на кантыненце.

КНДР пагражае нанесці ракетны ўдар па вайсковых базах ЗША

Паўночная Карэя звярнула ўвагу на космас

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі