У Гродне затрымалі журналіста Ігара Банцара

Пра затрыманне Ігара Банцара ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла яго жонка Анжаліка Арэхва. Паводле яе словаў, пра прычыны затрымання міліцыянты нічога не сказалі. Дзе цяпер знаходзіцца Ігар, невядома.

Анжаліка Арэхва мяркуе, што затрыманне Ігара можа быць звязанае з сённяшнім судом над журналістам Андрэем Пачобутам, які распачнецца ў Гродне. Актывісты Саюза палякаў збіраюцца прыйсці да будынка суда, каб падтрымаць Пачобута. Верагодна, каб не дапусціць масавай акцыі, некаторым актывістам міліцыянты спрабуюць уручыць позвы, каб яны з'явіліся сёння раніцай у міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі