У Гродне вырашаюць, як утылізуюць радыеактыўныя дэталі з ЦЭЦ-2
Іх прывезлі з Індыі. У верасні сёлета стала вядома, што фон перавышаны ў 50 разоў.
Нагадаем, што 11 верасня на індыйскім абсталяванні была выяўленая пабочная крыніца іянізавальнага выпраменьвання з павышаным радыяцыйным фонам. Работы ў гэтай зоне былі спыненыя, персанал выведзены, зона агароджаная. Праверкі паказалі, што на адлегласці 2 м ад радыеактыўных дэталяў перавышэння радыеактыўнага фону няма.
Як даведалася Еўрарадыё, дэталі ўжо замянілі. Вось што распавялі на Гродзенскай ЦЭЦ-2:
"Ёсць такая інфармацыя. Дэфектнае абсталяванне дэмантаванае. Замененае на нармальнае. Цяпер вырашаецца пытанне па яго ўтылізацыі".
Вядома, што ў нашай краіне для гэтых мэтаў ёсць адмысловая устаноўка.
На ЦЭЦ-2 у Гродне месяц знаходзілася радыеактыўнае абсталяванне
Ідзе праверка, якім чынам у Беларусь трапіла радыеактыўнае абсталяванне