Ідзе праверка, якім чынам у Беларусь трапіла радыеактыўнае абсталяванне

Пра гэтае здарэнне тыдзень таму паведамляла Еўрарадыё. Фон перавышаў норму ў 50 разоў. Рабочых, якія працавалі на аб'екце, меркавалі адправіць на праверку да медыкаў.

Начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэту Уладзімір Арлоўскі заклікае не спяшыць са сцвярджэннем, што абсталяванне з перавышэннем радыяцыйнага фону насамрэч было перавезена праз мытную мяжу. 

Арлоўскі: "Не выключана, што гэты фон перавышаны не з-за самога абсталявання, а з-за нейкага яго выкарыстання, у тым ліку і кампанентаў. Праверка праводзіцца, пакуль сказаць адназначна нельга. У нас у кожным аўтамабільным пункце пропуску на мяжы знаходзіцца абсталяванне, якое рэагуе нават на нязначнае перавышэнне радыяцыйнага фону. Таму калі гэтае абсталяванне ўвозілася з перавышэннем радыяцыйнага фону, то ад абсталявання мусіў быць атрыманы сігнал, гэтая сітуацыя адпрацаваная".

Што да шкодных дэталяў, дык іх пасля замены утылізуюць — у нашай краіне для гэтых мэтаў ёсць адмысловая устаноўка.

На ЦЭЦ-2 у Гродне месяц знаходзілася радыеактыўнае абсталяванне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі