Таццяну Севярынец выпусцілі на волю

Каардынатарку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці затрымалі 8 ліпеня ўвечары і адвезлі ў міліцыю на допыт. Усе выходныя яна правяла ў пастарунку. Суд адбыўся сёння, 11 ліпеня.


“Яны думаюць, што ад мяне можна чакаць чаго заўгодна, таму і затрымалі ў першы дзень “Славянскага базара”, — сказала Таццяна Севярынец у жывым эфіры Еўрарадыё.

Яна таксама распавяла, што ў часе акцыі 3 ліпеня на яе літаральна палявалі міліцыянты. Гэта было бачна нават на відэа, якое паказалі ў судзе. На стужцы таксама было чуваць міліцэйскі мат.

Пакуль спадарыня Таццяна сядзела ў пастарунку, наслухалася шмат брыдкаслоўя ад міліцыянтаў, якіх, канечне, не прыцягваюць за гэта да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі