Яго сябры збіраліся сабрацца ў бліжэйшыя выхадныя на адной з базаў адпачынку пад Мінскам.
Святлана Вінаградава: Мой муж ніякіх просьбаў не пісаў
Жонка вызваленага палітвязня Паўла Вінаградава пагутарыла з Еўрарадыё адразу пасля радаснай весткі.
14.09.2011 22:24

Еўрарадыё: Як і адкуль вы даведаліся, што вашага мужа сёння вызваляюць?
110914 GarohavikS.mp3
Вінаградава: “Спачатку ў інтэрнэце я знайшла інфармацыю пра тое, што памілавана адзінаццаць чалавек. Адразу пасля гэтага я патэлефанавала ў калонію. Спачатку там мне сказалі, што ў іх пад рукой няма спісаў і што пра майго мужа паведаміць нічога не могуць. Праз некаторы час я ператэлефанавала, і мне паведамілі, што Вінаградава памілавалі”.
Еўрарадыё: Ці ўдалося вам з ім паразмаўляць?
Вінаградава: “Не, пакуль што я не мела такой магчымасці. Але спадзяюся хутка яго пачуць”.
Еўрарадыё: Ці напісаў ваш муж прашэнне аб памілаванні?
Вінаградава: “Наколькі я ведаю, у мінулую суботу Паўлу прапаноўвалі напісаць такое прашэнне, аднак ён адмовіўся. Я не ведаю, што было потым, але я ўпэўненая, што прашэння ён не пісаў.”
Еўрарадыё: Як вы плануеце яго сустракаць?
Вінаградава: “Шмат сяброў збіраецца яго сустракаць. Разам з імі буду я, ягоныя бацькі, родныя”.
Еўрарадыё: Вы пабраліся шлюбам з Паўлам, калі ён быў у калоніі. Ці ёсць планы неяк адзначыць гэтую падзею на волі?
Вінаградава: “Мы планавалі кудысьці паехаць, але не ведаю, як хутка гэта адбудзецца. А ўвогуле планавалі паехаць адпачыць у Італію”.
- аудио
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Палітвязень Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэсту
- Сяргея Каваленку змясцілі ў віцебскі следчы ізалятар
- Змітра Дашкевіча ўзнагародзілі Прэміяй Свабоды YEPP
- Палітвязню ў дзень народзінаў адмовілі ў спатканні з маці
- Форум у Вільні падтрымаў кандыдатуру Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію
- Палітвязню Мікалаю Статкевічу прыйшоў ліст з Філіпінаў
- У Празе пройдзе акцыя ў падтрымку Мікалая Статкевіча
8170 BYR
10370 BYR
264 BYR
Каментары
Так здорово, что его отпустили! Теперь могут еще раз свадьбу отметить! Счастья им!
Ен ніколі бы ліст Лукашэнку не напісаў, толькі што у турму, а не з турмы)
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне