Яго сябры збіраліся сабрацца ў бліжэйшыя выхадныя на адной з базаў адпачынку пад Мінскам.
Сталічныя студэнты гатовыя адмовіцца ад ільгот?
Мінскія студэнты патрабуюць альбо зрабіць праезд у гарадскім транспарце бясплатным для ўсіх студэнтаў краіны, альбо адмяніць льготу для іх.
Аўтар: Зміцер Лукашук 17.11.2011 14:09
З такой незвычайнай ідэяй выйшлі сёння актывісты моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!” на аўтобусны прыпынак ля ГУМа. Узначальваў моладзь каардынатар кампаніі Андрэй Дзмітрыеў. Які, па яго ж прызнанні, ВНУ скончыў ужо гадоў з 10 таму.
Андрэй Дзмітрыеў: “Калі ўжо адмяняць плату за праезд у Мінску, то тады няхай студэнты па ўсёй Беларусі не будуць аплачваць праезд”.
Альбо, калі зрабіць гэта немагчыма, то плаціць павінны ўсе. Прынамсі – студэнцкую палову ад поўнага кошту квітка ў грамадскім транспарце.

Даўно ўжо не студэнт Дзмітрыеў упэўнены, што большасць студэнтаў падтрымае іх ініцыятыву. Якая, між іншым, пагражае сталічным студэнтам пазбаўленнем льгот на праезд. І раіць ім глядзець на гэта пытанне шырэй.
Андрэй Дзмітрыеў: “Яны павінны зразумець, што гэта праблема значна большая, чым проста аплата квіткоў. Гэта прыклад таго, як сённяшняя дзяржава неэфектыўна спрацоўвае. Калі, каб вырашыць праблемы адных, яе вешаюць на плечы іншых”.
Студэнтка Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта Таня на такія палітычныя вяршыні не зазірае, але прабіць адзін раз квіток за сваіх калег-студэнтаў з іншых гарадоў згодная.
Таня: “Бо гэта зусім нелагічна, калі мы жывём у Мінску і не плацім, а такія ж студэнты, як і мы, але з іншых гарадоў плацяць, і плацяць поўны кошт. Табе пашчасціла, што ты жывеш і вучышся ў Мінску! Але ж ты мог патрапіць у Гомель альбо Брэст і ты плаціў бы як і ўсе мясцовыя студэнты”.

Студэнты загрузіліся ў аўтобус №100 і дэманстратыўна пачалі кампасціраваць квіткі ды распавядаць пра сваю ініцыятыву пасажырам. Адна з жанчын выказала сваё меркаванне і да студэнтаў з іх льготамі, і да астатніх льготнікаў, і да эканамічнага курса краіны.
Жанчына ў аўтобусе: “Я супраць ільгот усіх! Павінны быць дастойны заробак, дастойныя пенсіі, дастойныя стыпендыі і кожны павінен вырашаць сам – што яму рабіць. Хадзіць пешшу ці ездзіць на аўтобусе, набыць булачку альбо дапамагчы сыну з дачкой”.


Калі аўтобус даехаў да плошчы Незалежнасці, актывісты накіраваліся са зваротам ў Савет Міністраў. Ахоўнік выклікаў памочніка міністра адукацыі. Той без усялякіх спроб адмовіцца ўзяў зварот і паабяцаў перадаць яго міністру.

Фота: Змітра Лукашука
- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Замест беларускамоўнай акцыі студэнтам раяць "Говорить по-русски грамотно"
- У Беларусі нельга заключыць аднаполы шлюб, але можна памяняць пол
- У Брэсце з'явілася “Дрэва эканамічнага цуда” (фота)
- У Парыжы патрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага (фота)
- Дзмітрыева і Пашкевіча асудзілі на 10 сутак
- Брэстаўчане збіралі грошы на пахаванне і адраджэнне эканомікі (фота)
- Суд над Сімбіровым адклалі да 18 траўня
8170 BYR
10370 BYR
264 BYR
Каментары
Против отмены льгот студентам в Минске! В других городах запросов у молодежи меньше и оплата за съемное жилье ниже. В Минске студенту-первокурснику, который еще не работает, оплачивают проживание в столице, питание, учебу...родители! Зарплаты только по телевидению растут у нас. Если уже государство и пошло на какие-то милости (да уж), так, как говорится, берите пока дают. Думаю, что большинство Вас не поддержит в вопросе отмены льгот.
у меня лишних денег нет!а ездя из одного корпуса в другой в один день,+на разном транспорте(т.к. пешком ты дойдешь только через 1 час как минимум) за день потрачу, лишь на проезд, 10000!А всего 30-31 день.. и это только по учёбе!если некоторым бегать не далеко из одного корпуса в другой,совесть имейте,не всем так сладко!
2 Анонимный: На гэты выпадак вынайшлі праязны білет.
Christina, 1500 в одну сторону, 1500 в другую. в месяце примерно 25 рабочих дней = примерно 75 000 в месяц. С одной стороны не такие уж и большие деньги в теперешнее время, но с другой - есть люди уже эти деньги очень и очень не малы если студент живет на одну стипендию и картошку, кот. мама прислала. и такому сутденту уже очень критичны эти 75 000. причем это только для поездки в универ. а много ли студентов ездят только в универ/домой и все?
Михаил Смольников (ВК) Я сам студент и против льгот студентам в принципе. =) Пусть целиком платят. От 1500 рэ не обеднеет никто.
Валерия Власенко (ВК) ага, да!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне