Штэфан Фюле: пераглядаць палітыку павінны ў Мінску, а не ў Бруселі

"Не, гэта не нашая задача пераглядаць палітыку, — кажа Штэфан Фюле ў інтэрв'ю Радыё Свабода. — Гэта задача ўладаў Беларусі — перагледзець сваю палітыку. Я не думаю, што змена палітыкі дадасць аўтарытэту Еўрасаюзу. Думаю, што мы ўсе ведаем, дзе палягае праблема. Мы ўсе ведаем, што калі ўлады трымаюць шэраг палітычных зняволеных у сумнеўных умовах, дык гэта зусім не спрыяе канструктыўнаму дыялогу з Еўрасаюзам".

Нагадаем, у аўторак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Еўрасаюз не гатовы нармалізаваць адносіны з Беларуссю пры цяперашнім кіраўніцтве краіны. Па яго словах, ЕС выбудуе з Беларуссю адносіны "толькі тады, калі тут не будзе Лукашэнкі, калі тут будзе зменены палітычны лад і калі тут будзе ўсё аддадзена на распродаж, пажадана Захаду".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі