Лукашэнка: Еўрасаюз чакае змены палітычнага рэжыму ў Беларусі

Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з чальцамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, Еўрасаюз выбудуе з Беларуссю адносіны "толькі тады, калі тут не будзе Лукашэнкі, калі тут будзе зменены палітычны лад і калі тут будзе ўсё аддадзена на распродаж, пажадана Захаду".

Згадаў Лукашэнка і аб правах чалавека. Ён заявіў, што беларускія ўлады "за апошні час не забілі ніводнага чалавека ні ўнутры, ні за межамі нашай краіны, парушыўшы правы чалавека". А Еўрасаюз, па яго словах, знішчае цэлыя дзяржавы. Як прыклад ён назваў Афганістан, Ірак, Лівію, Сірыю. На думку Лукашэнкі, умяшанне ЕС ва ўнутраныя справы гэтых краін не дало пазітыўных вынікаў.

Лукашэнка заявіў, што асабіста пераканаўся ў двоайных стандартах і няшчырасці еўрапейскіх палітыкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Па яго словах, яны абяцалі "залатыя горы" наўзамен на выкананне асобных умоваў. А ў выніку сталі папракаць затрыманнем людзей на масавай акцыі 19 снежня 2010 года. "Але мы іх слезацечным газам не цкуем, як гэта робіцца ў некаторых еўрапейскіх краінах, гумовымі кулямі не расстрэльваем. У нас ніколі нават вадамёты не выкарыстоўвалі супраць незаконных дэманстрацый. У нас ніколі гэтага не было, але вы гэтага не жадаеце бачыць".

Фота — newtimes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі