"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" збіраюцца правесці чарговую акцыю

Арганізатары маўклівай акцыі пратэсту запрашаюць аднадумцаў з'явіцца на галоўную плошчу свайго горада ў 19 00. "Проста знаходзцеся там. Не трэба ніякіх сцягоў і транспарантаў, не трэба ніякай сімволікі", гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным праз сацыяльныя сеткі. "Гэтая акцыя будзе штотыдзень! Калі на плошчы будуць тысячы людзей, гэта будзе знак таго, што можна прыступаць да больш актыўных дзеянняў! Але спачатку нам трэба выйсці!",- кажуць арганізатары акцыі.

Як распавёў Еўрарадыё адзін з лідараў кампаніі Вячаславу Дыянаў, задача акцыі - "вывесці на вуліцу ўсіх незадаволеных. Патрабаванне адно: адстаўка Лукашэнкі".

Да сённяшняй акцыі далучаюцца аўтамабілісты.


Аўтааматары праводзяць акцыю "Пасігналь". "З 19,00 да 20,00 ў тваім горадзе, на любой вуліцы - проста пачні сігналіць. Жыхарам Мінска рэкамендуецца рухацца ў цэнтр горада і сігналіць, але калі няма магчымасці - сігналь ў любым месцы на працягу гадзіны", - гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

Таксама сталічных аматараў аўта праз сацыяльныя сеткі запрашаюць да 19:00 любымі зручнымі кірункамі прыехаць да Кастрычніцкай плошчы. "Галоўнае наблізіцца як мага бліжэй і ехаць чым бліжэй – тым павольней, пасля чаго спыняемся і ўключаем аварыйныя сігналы", гаворыцца ў паведамленні, якое распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі