Разведка ЗША: Кітай перакідвае вайсковую тэхніку да мяжы з КНДР

Пра перакідку кітайскіх войскаў, якая пачалася яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, паведамляюць амерыканскія СМІ, якія спасылаюцца на разведдадзеныя, атрыманыя спецслужбамі Злучаных Штатаў. Таксама ў памежных кітайскіх правінцыях у небе апошнім часам з'явілася шмат знішчальнікаў, адзначае РІА "Новости".

Нагадаем, што ў апошнія тыдні назіраецца эскалацыя напружанасці ў адносінах паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй. Раней Пхеньян папярэджваў, што ў выпадку вайсковай правакацыі супраць Паўночнай Карэі варта чакаць адказ "па законах ваеннага часу". Да таго ж гучалі пагрозы нанесці ракетны ўдар па амерыканскіх вайсковых базах і нават па ЗША.

У ЗША чакаюць запуска Пхеньянам балістычнай ракеты

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі