Распачалі крымінальную справу за бойку з міліцыянтамі і парваную форму

Двое мясцовых жыхароў 30 і 25 гадоў адпачывалі са знаёмымі дзяўчатамі ў рэстаране. Адзін з мужчын кіруе станцыяй тэхабслугоўвання, другі працуе галоўным інжынерам у фірме.

Калі кампанія выйшла з будынка, мужчыны пачалі абражаць нарад патрульна-паставой службы міліцыі. Яны свісталі і нецэнзурна лаяліся. Калі ж міліцыянты паспрабавалі праверыць у іх дакументы, п'яныя хуліганы пачалі супраціўляцца і парвалі праваахоўнікам форму.

Толькі з дапамогай падмацавання міліцыянты здолелі затрымаць крыўдзіцеляў. Распачатая крымінальная справа, інфармуе БелаПАН.

Як у Мазыры міліцыя страляла па нагах хуліганаў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі