Як у Мазыры міліцыя страляла па нагах хуліганаў (фота)

Нарад міліцыі затрымліваў за дробнае хуліганства чатырох маладых людзей (малодшы — 1992 года нараджэння, старэйшы — 1983-га г. н.), аднак яны аказалі актыўнае супраціўленне. Адзін з хуліганаў разбітай бутэлькай параніў у галаву міліцыянта. Праваахоўнікі папярэдзілі, што будуць страляць, але на моладзь гэта не падзейнічала.

Як паведамляе БелаПАН, пасля папераджальнага стрэлу адзін з дваіх міліцыянтаў зрабіў тры прыцэльныя стрэлы. У выніку трое чалавек былі параненыя ў ногі, іх шпіталізавалі. Чацвёрты хуліган затрыманы. Супрацоўнікам міліцыі спатрэбілася меддапамога. Праводзіцца праверка.

Фота — vk.com/gorodmozyr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі