Расійскую вайсковую авіябазу размесцяць каля Баранавічаў?

Нагадаем, што аб магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы напярэдадні заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас сустрэчы ў Мінску з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Па словах Шайгу, на базе будзе размешчаны авіяполк. Канкрэтнае месца размяшчэння авіябазы ён не называў.

Аднак, як паведамляе "Коммерсант", расійская авіябаза найхутчэй з'явіцца каля Баранавічаў. "Там маецца не толькі аэрадром, але і 558-ы авіярамонтны завод — пры неабходнасці там можна будзе здзяйсняць усе віды рамонту, тым больш магутнасці завода гэта дазваляюць", — цытуе словы неназванай крыніцы ў Мінабароны Расіі выданне. Паведамляецца, што гаворка ідзе пра самалёты Су-30.


Эксперт: У Беларусі могуць размясціць расійскія СУ-30, альбо Су-27СМ


Лукашэнка: Калі Захад на нас нядобра паглядзіць, будзем рэагаваць (відэа)

Фота — snariad.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі