Лукашэнка: Калі Захад на нас нядобра паглядзіць, будзем рэагаваць (відэа)

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што калі ідзе падрыхтоўка да абароны "сумесных інтарэсаў", узнікае патрэба ў правядзенні вайсковых вучэнняў.

"Я не разумею, чаму Захад так насцярожана рэагуе на чарговыя нашы вучэнні", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вучэнні не накіраваныя супраць Польшчы, краін Балтыі ці NATO. "Але, вядома, яны павінны разумець, што, калі яны паспрабуюць неяк нядобра паглядзець у наш бок, мы будзем таксама рэагаваць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, у аўторак у Мінску Сяргей Шайгу заявіў, што праз два гады ў Беларусі з'явіцца расійская вайсковая авіябаза.

Эксперт: Размяшчаючы самалёты ў Беларусі, Расія адводзіць пагрозу ад Масквы

Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі