Праваабаронцы: У беларускіх турмах застаецца дзевяць палітвязняў

Цяпер вырашаецца пытанне аб статусе асуджаных анархістаў.

Аўтар: Еўрарадыё 15.09.2011 12:28

На думку праваабаронцаў, зараз, пасля вызвалення часткі палітвязняў, у беларускіх турмах знаходзяцца дзевяць чалавек, якіх можна лічыць палітычнымі зняволенымі.

“Гэта пяць чалавек, якія застаюцца па справе 19-га снежня. Тры кандыдаты — Статкевіч, Ус, Саннікаў. Гэта абмежаванне волі ў Паўла Севярынца. Гэта Зміцер Бандарэнка. За кратамі палітычныя вязні Лобаў і Дашкевіч. Да справы 19-га — Бяляцкі і Аўтуховіч”, — распавяла праваабаронца Таццяна Равяка.

Праваабаронцы адзначаюць, што зараз вырашаецца пытанне аб статусе асуджаных анархістаў. Таццяна Равяка адзначае, што некаторых з анархістаў, магчыма, праваабаронцы таксама будуць лічыць палітычнымі. Cтаршыня БХК Алег Гулак таксама сказаў Еўрарадыё, што "вывучаюцца падрабязнасці справы, каб адказаць на пытанне, наколькі гэтых людзей лічыць палітзняволенымі".

Нагадаем, што ў траўні сёлета за напады на дзяржаўныя будынкі (напрыклад, за закідванне бутэлькамі з запальваючай сумессю расійскай амбасады, ізалятара на Акрэсціна) была асуджана група анархістаў. Мікалай Дзядок — на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Аляксандр Францкевіч — на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ігар Аліневіч — на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яўген Васьковіч, Павел Сырамалотаў і Арцём Пракапенка асуджаныя на 7 гадоў пазбаўлення волі кожны за пашкоджанне будынка КДБ у Бабруйску. Максім Веткін быў асуджаны на 4 гады "хіміі", а Яўген Сілівончык — на 1,5 гады "хіміі".


Каментары

  • Ika, Чтв, 2011-09-15 14:42

    да, они хоть и не совсем входят в эту "кампанию", но все таки их тоже можно причислить к политзаключенным, так что общее число их- 17

  • Анонимный, Чтв, 2011-09-15 14:33

    А анархисты что не за политические взгляды сидят?

  • UU, Чтв, 2011-09-15 14:18

    Як і меркавалась усе будуць на воле да парламенскіх выбараў

  • Rider, Чтв, 2011-09-15 13:52

    Освободили бы по крайней мере Дашкевича и Лобова, хоть они и осуждены за хулиганство всем ясно почему они в тюрбме на самом деле!

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

    Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

    16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.