Працягнутае расследаванне "допінгавай справы" Надзеі Астапчук (абноўлена)

На працягу бліжэйшага тыдня расследаванне мусіць быць завершана.

Працягнута ж яно было "ў сувязі з новымі абставінамі, якія адкрыліся", — цытуе словы дырэктара Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандра Ванхадла 120903 Astapchuk_1).mp3
Вось што распавяла Еўрарадыё Надзея Астапчук: “Юрысты працуюць, пакуль рыхтуюцца дакументы. У верасні чысла 20-га нешта будзе вядома. А пакуль нічога няма”.

Нагадаем, скандал выбухнуў 13 жніўня, калі стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты алімпійскі медаль у беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік. У выніку, Астапчук мусіла перадаць у Нацыянальны алімпійскі камітэт свой медаль. Яна не атрымае і 150 тысяч долараў прызавых, абяцаных за "золата" Алімпіяды.

У сярэдзіне жніўня Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва распачало расследаванне па "справе Астапчук", пасля чаго будзе прынятае рашэнне аб далейшых дзеяннях.

Аднак, нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка ўручыў Астапчук ордэн Айчыны III ступені. На цырымоніі яна была названа "залатым прызёрам па лёгкай атлетыцы". "Надзя, жыццё не заканчваецца...", — сказаў Лукашэнка Астапчук.

Як жыла і што ела Надзея Астапчук падчас збораў у Раўбічах? (Фота)

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі