Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Надзею Астапчук (відэа)

Як інфармуе БЕЛТА, ён уручыў ім, а таксама іх трэнерам, дзяржаўныя ўзнагароды, прысвоіў ганаровыя званні і аб'явіў падзяку. Адзначым, што сярод іншых была ўзнагароджаная штурхальніца ядра Надзея Астапчук, у якой Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль пасля скандалу з допінгам.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Астапчук ордэн Айчыны III ступені. На цырымоніі яна была названа "залатым прызёрам па лёгкай атлетыцы". "Надзя, жыццё не заканчваецца...", — сказаў Лукашэнка Астапчук.

Нагадаем, беларускі бок цяпер праводзіць расследаванне па "справе Астапчук", пасля чаго будзе прынятае рашэнне аб далейшых дзеяннях.

Гл. таксама: Як жыла і што ела Надзея Астапчук падчас збораў у Раўбічах? (Фота)

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі