Пратасевіч: Бацькі сказалі, што я магу збіраць свае рэчы

Ужо былога навучэнеца Ліцэя БНТУ Рамана Пратасевіча бацькі выгналі з дому. У эфіры Еўрарадыё ён расказаў, ці знайшоў прытулак і што збіраецца рабіць далей.

Аўтар: Мара Нальшанская Алег Барцэвіч 26.09.2011 15:28

110926 Pratasenia s.mp3

Еўрарадыё: Мы ведаем, што выключэнне з ліцэя - гэта не адзіная твая праблема. Раскажы пра сваю сітуацыю.

Пратасевіч: Пасля таго як мяне выключылі з ліцэя, ўсё змянілася. Мае бацькі былі шакаваныя, яны не ведалі, што са мной рабіць. Пачалася зноў спрэчка і бацькі сказалі, што я ўжо вольны, магу сабраць свае рэчы і ісці.

Еўрарадыё: Па-сутнасці, цябе выгналі з дому?

Пратасевіч: Па-сутнасці, так.

Еўрарадыё: Дзе ты цяпер знаходзішся і ці маеш дах над галавой?

Пратасевіч: Знайшліся тыя добрыя людзі, якія далі мне дах над галавой, дзе мяне кормяць, і я ім вельмі ўдзячны. Вядома, не магу не сказаць пра тое, што знайшлося вельмі шмат людзей, якія жадаюць мне дапамагчы.

Еўрарадыё: Гэта твае сябры ці сваякі, як ты знайшоў гэтых людзей?

Пратасевіч: Гэта не толькі мае сваякі, але і з розных нават краін пісалі: і з Германіі, і з Італіі – паўсюль гэта выклікала нейкі шок такі. І ўсе жадаюць дапамагчы і фінансава і з домам. Мне шмат ужо людзей пісалі Укантакце і ў Фэйсбуку з прапановамі дапамогі.

Еўрарадыё: Што ты плануеш рабіць далей? Ці працягнеш вучыцца ў школе?

Пратасевіч: Зараз я толькі выйшаў са школы па месцы жыхарства. Там мяне ўзялі, бо гэта абавязаны былі зрабіць. Зараз ёсць такі варыянт, як пайсці ў ліцэй імя Якуба Коласа. Нават такі плюс ёсць, што я вучыў тры гады польскую мову.

Еўрарадыё: Як твае знаёмыя, сябры ставяцца да тваёй пазіцыі?

Пратасевіч: Усе толькі падтрымліваюць. Я зразумеў, што яны добрыя сябры, бо што б яны не думалі, яны падтрымліваюць, як могуць. Нават спрабуюць неяк словамі падтрымаць мяне.

 

Нагадаем, што на Рамана Пратасевіча ціснула адміністрацыя ліцэю за яго ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту. У выніку навучэнцы выгналі з установы. 

 


Каментары

  • Анонимный, Чтв, 2011-09-29 12:32

    Молодец парень! Новое поколение несогласных подрастает!

  • Анонимный, Чтв, 2011-09-29 12:30

    Родители должны были бы поддержать! Тем более на улице его хорошему не научат

  • Анонимный, Срд, 2011-09-28 09:28

    Может протестовать человек, который самостоятелен. Имеет доход, семью, т.е. может ответственно относиться к своему поведению. А такие пацанята только сложности создают. Ну что он может сказать за или против чего-либо, находясь на иждивении родителей? Безответственный, безтормозной пацан. надрать задницу... и отпустить)))

  • ирландец, Втр, 2011-09-27 20:50

    парень молодец. у меня не хватает смелости выразить социальный протест- и мне от этого противно. а Протасевич - мужественный человек. родители трусы и мразь. нет никого дороже детей. и пусть мне нечего будет есть и я буду ходить в обносках но я никогда не откажусь от своего ребенка ,как минимум по причине его гражданской позиции. 2Аноним - ты трусливый человек,именно не запуганный а трусливый...жаль что вас таких в стране подавляющее большинство...

  • Наталья, Втр, 2011-09-27 16:18

    родители боятся - потому что в беларуси потеряешь работу, другой не найдешь. НЕТ в стране работы. У кого какая есть, хоть копеечная, за нее и держатся. И госудраство знает это - что все граждане на коротком крючке, поэтому можно шантажировать детьми и чем угодно. Можно просто так арестовать или даже посадить. А выгонять своего ребенка из дома - что за сволочи такие?

  • Мара, Втр, 2011-09-27 13:27

    Ананіму: а вы не думалі, што звальняць бацькоў з працы за тое, што сын моўчкі стаяў альбо пляскаў у далоні на вуліцы, гэта абсурд? Не падаецца вам, што тут штосьці не на месцах не ў галаве хлопца, (акурат з гэтым усё ў парадку)? Ну а калі вы лічыце маўклівы мірны пратэст ЭКСТРЭМІЗМАМ, дык я б параіла паглядзець у люстэрка на чалавека, якога "обработалі", Калі ўжо пайшло пра Радзіму. Бацькі яго выразна прадэманстравалі, што для іх Радзіма і хто важнейшы: сын, якога несправядліва адлічылі з ліцэю і яго трэба было б бараніць, дамагацца выканання ягоных правоў, ці кармушка, у якую ім кідае гэтае ўлада вараныя лупіны. Яны жруць і прыхрукваюць. А сына выгналі на вуліцу. А наконт беларускай мовы.... Беларусы ў такіх умовах, што вымушаныя вучыць сваю мову як замежную. І павага Раману, што з такімі-та бацькамі, ён гэтую мову вучыць ды спрабуе на ёй гаварыць. У адрозненне ад вас, ананім. Павага хлопцу і посьпехаў!

  • Анонимный, Втр, 2011-09-27 09:25

    Правильно родители сделали, может мозг появится... Он не думал, что если родителей из-за него выгонят с работы, то это будет позор для семьи и нищенское существование? Правильно, ему плевать, обработали его хорошо, только вот реального понимания вещей не дали! Я не говорю, что у нас все просто супер, но если человек не согласен, он не должен вести себя как экстремист, он должен искать мирный подход к власти, причем иметь четкую обоснованную позицию по каждому из конкретных вопросов, а также предложения, от которых будет жить лучше не только он, а вся Беларусь. Также смех вызывает его белорусская речь, сразу видно, что в быту говорит по-русски... Не может по-белорусски говорить, так нечего и пытаться, смех просто... Будем надеяться, что человек поймет, а то он идет "за Родину", а на Родителей плевать... Родина - это в первую очередь семья и дом...

  • Анонимный, Пнд, 2011-09-26 17:53

    страшно жить в стране где у родителей в башке комбикорм

  • Дзіма, Пнд, 2011-09-26 17:25

    Што ж гэта за бацька такі, што за цёплае месца роднага сына выракаецца? Няма прабачэння гэтаму чалавеку.

  • Rider, Пнд, 2011-09-26 16:58

    ничего-себе родители... разве можно не поддержать своего ребенка в такой ситуации?

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

    Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

    16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.