Павел Левінаў абвесціў галадоўку

Асуджаны на 10 сутак арышту праваабаронца Павел Левінаў абвесціў галадоўку, паведамляе Belhelcom

Нагадаем, сваё абвінавачанне Левінаў катэгарычна адпрэчыў. Ён заявіў пра грубае абыходжанне ў аддзяленні міліцыі, а таксама аб фальсіфікацыі пратаколаў.

Сведкі з боку праваахоўнікаў давалі даволі блытаныя паказанні наконт "хулігана" Левінава. Аднак суддзя Вольга Комар схілілася да абвінаваўчага прысуду. Яна адмовілася разглядаць хадайніцтва аб адтэрміноўцы выканання прысуду, аб чым прасіў Левінаў з-за хваробы маці, спаслаўшыся на заканчэнне працоўнага дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі