Палітвязня Буланава тэрмінова перавялі з калоніі на "Валадарку"

Надзея Макарэвіч: “Звычайна вязень альбо чакае касацыі на Валадарцы, альбо яму прысылаюць пратаколы па пошце ў калонію. У нашым выпадку суддзя Грачова заявіла маме Змітра: “Буду я яшчэ па пошце слаць. Чаго гэта ён у калонію папрасіўся? Няхай назад яго вязуць!”


Тры дні Буланаў знаходзіцца ў Мінску на "Валадарцы" без перадачаў. Сёння Надзея Макарэвіч здолела перадаць яму ежу — прынялі без праблем.


Надзея Макарэвіч: “Яго перавялі так раптоўна, што пра гэта нам не адразу паведаміў дзяжурны ў калоніі. Кажа: “Буланаў у нас”. Потым я папрасіла праверыць — і яны сапраўды ўдакладнілі, што Змітра вярнулі ў Мінск”.


Сваякі спадзяюцца, што заўтра да Змітра пусцяць адваката і яны даведаюцца акалічнасці. Надзея спадзяецца, што яе нарачонага могуць вызваліць па касацыі, бо ён мае вельмі слабае здароўе. Але занадта вялікіх спадзяванняў дзяўчына не мае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі