Новы стадыён БАТЭ гатовы толькі на 50% (фота)

Нядаўна скончылі мантаж трыбун і ўстаноўку калон. Цяпер будаўнікі чакаюць пацяплення, каб пачаць актыўныя работы над добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Першы тэлеканал адзначае, што будаўніцтва крыху адстае ад першапачатковых тэрмінаў. Разабрацца ў прычыне гэтага ў Барысаў прыязджаў намеснік губернатара Мінскай вобласці Анатоль Мірчук. Высветлілася, што шматлікія нестыкоўкі адбыліся з-за "метада паралельнага праектавання" — нават на сённяшні дзень аб'ект цалкам не ўкамплектаваны праектнай дакументацыяй.

Новаму стадыёну прысвояць чацвёртую катэгорыю па класіфікацыі УЕФА. Гэта значыць, што ў Барысаве змогуць праходзіць матчы самага высокага ўзроўню, аж да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў.

Здымкі з лютага 2013-га. Фота — batebs.blog.tut.by

Такім мусіць быць стадыён у другой палове 2013 года. Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі