Нікалас Мадура перамог на выбарах у Венесуэле

Нагадаем, агулам на прэзідэнцкіх выбарах былі 7 кандыдатаў. Аднак рэальныя шанцы на перамогу мелі толькі двое: згаданы Нікалас Мадура, паплечнік памерлага прэзідэнта Уга Чавеса, і кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес.


Вынікі выбараў былі абвешчаны з вялікім спазненнем. Мадура набраў 50,66%, Капрылес — 49,07%.

Адразу пасля абвяшчэння гэтых лічбаў прыхільнікі Нікаласа Мадуры пачалі святкаваць перамогу свайго кандыдата на вуліцах Каракаса.

Энрыке Капрылес не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў

Яшчэ падчас галасавання невядомыя хакеры з Перу ўзламалі міклаблог Мадуры ў Twitter. Ад яго імя яны напісалі пра абман выбарцаў, інфармуе РІА "Новости".

Выбары ў Венесуэле: Выхадзец з Беларусі ці пераемнік Чавеса?

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі