На дах дому ў прыгарадзе Парыжа ўпаў метэарыт

Камень называюць хандрытам. Ён багаты жалезам, якое абвуглілася, калі метэарыт праходзіў праз зямную атмасферу. Таму яго лёгка апазнаць па ўтворанай “чорнай корцы”. Паводле звестак навукоўцаў, камень гэты трапіў на Зямлю з метэарытнага пояса, які праходзіў паміж Марсам і Юпіцерам.

Ёсць адно забаўнае супадзенне: прозвішча гаспадароў дома, на які ўпаў касмічны камень, — Камет (камета). Муж і жонка ўспрынялі гэты выпадак як выйгрыш у латарэю і вырашылі пакінуць метэарыт на памяць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі