У прыгарадзе Санкт-Пецярбурга на ЛЭП вывесілі ўкраінскі сцяг
![Сцяг ужо пабачылі тысячы людзей](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/44444.jpg.webp?itok=dueGGAI8)
Сцяг ужо пабачылі тысячы людзей / t.me/fontankaspb/
У некалькіх кіламетрах ад Кудрава, прыгарада Санкт-Пецярбурга, на ЛЭП вывесілі ўкраінскі сцяг. Як піша "Фантанка", мясцовыя ўлады і паліцыя цяпер думаюць, як яго адтуль зняць. Задача палітычная, бо сцяг добра бачны з кальцавой аўтадарогі, на якой ажыўлены рух, і сцяг ужо пабачылі тысячы людзей.
Адзначаецца, што "інцыдэнт не прывёў да пашкоджання ЛЭП і не паўплываў на энергазабеспячэнне спажыўцоў".
![У прыгарадзе Санкт-Пецярбурга на ЛЭП вывесілі ўкраінскі сцяг](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3333_11.jpg.webp?itok=iRNUHUmJ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.