Лукашэнка зняў з пасадаў старшыню памежнага камітэта і камандуючага ВПС

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі і камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Зміцер Пахмелкін вызваленыя з пасадаў “за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі”. Яны будуць залічаныя ў распараджэнне Дзяржпамежкамітэта і міністра абароны, паведамляе са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі інфармагенцтва БелТА.

Ігар Рачкоўскі і Зміцер Пахмелкін

Пра няпоўную службовую адпаведнасць папярэджаныя міністр абароны Юры Жадобін і начальнік Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.

Акрамя таго, абвешчаныя вымовы дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Леаніду Мальцаву і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзіму Зайцаву.

Таксама стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка пазбавіў Сяргея Румаса пасады віцэ-прэм'ера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі