Сяргей Румас вызвалены з пасады віцэ-прэм’ера, але атрымаў банк

Сяргей Румас у беларускім урадзе быў прадстаўніком “ліберальнага” крыла. Да прызначэння на пасаду віцэ-прэм’ера ён узначальваў другі па памеру беларускі банк — “Белаграпрамбанк”.

З “Банкам развіцця” ён звязаны са студзеня 2012 года — тады ён узначаліў Назіральны савет банка. Акрамя таго, пры пачатку года былы віцэ-прэм’ер прызначаны старшынём Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. А з чэрвеня 2012 года Сяргей Румас з’яўляецца прадстаўніком урада для ўдзелу ў пасяджэннях Нацбанка.

“Банк развіцця” створаны ў чэрвені 2011 года з мэтай цэнтралізацыі і падвышэння празрыстасці фінансавання дзяржаўных праграмаў, якія традыцыйна ажыццяўлялі дзяржбанкі. Статутны фонд банка складае 20 мільярдаў рублёў, доля ўрада — 95%, Нацбанка — 5%, паведамляе інфармагенцтва “Interfax-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі