Лукашэнка чыноўнікам: Я не хачу, каб вы трапілі на лаву падсудных (відэа)

Аб гэтым ён заявіў 26 красавіка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць. "Перш за ўсё я хачу папярэдзіць. Я не хачу, каб людзі, якія працуюць у дзяржапараце, трапілі на лаву падсудных", — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што надае гэтаму пытанню прыярытэтную ўвагу, каб не дапусціць усплеску карупцыі ў краіне. "Паколькі я быў праінфармаваны аб некалькіх абуральных фактах, я вымушаны быў узмацніць барацьбу з карупцыяй, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БелаПАН. — І мы падышлі да таго, што яшчэ раз вернемся да заканадаўчых актаў з мэтай ўзмацнення патрабаванняў".

Адказваючы на пытанне аб тым, ці трэба найбліжэйшым часам чакаць новых гучных крымінальных спраў у дачыненні да чыноўнікаў, Лукашэнка адзначыў, што падобныя справы былі заўсёды і, не выключана, будуць і надалей.

Ён нагадаў, што цяпер у сферы энергетыкі расследуецца буйная крымінальная справа: "Некаторыя ўжо затрыманыя, як мяне інфармавалі, і далі паказанні".

Нагадаем, у пятніцу стала вядома пра затрыманне намесніка міністра спорта і турызму Сяргея Нерада. Таксама з'явілася інфармацыя пра затрыманне намесніка гендырэктара "Белэнерга" Міхаіла Лузіна.

Фота — ria.ru

Лукашэнка распавёў, калі "чыноўнік ідзе ў турму"

Лукашэнка сілавікам: праверыць, дзе працуюць звольненыя чыноўнікі!

Аляксандр Лукашэнка: Не чапайце чужога! Вы ж усе веруючыя людзі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі