КДБ затрымаў намесніка міністра спорту і турызму (відэа)

Як паведамляе БЕЛТА, яго затрыманне адбылося "ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па супрацьдзеянню карупцыі і абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі". Супраць Сяргея Нерада распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу "Атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча".

Сяргею Нераду 44 гады, на сваёй апошняй пасадзе ён працаваў ад 2010 года.

26 красавіка з'явілася інфармацыя пра затрыманне намесніка гендырэктара "Белэнерга" Міхаіла Лузіна. Раней праваахоўнікі заняліся буйнымі чыноўнікамі ў Барысаве і Жыткавічах.

Прызначэнне Сяргея Нерада (другі злева) на пасаду намесніка міністра, 30 верасня 2010 года.

Лукашэнка распавёў, калі "чыноўнік ідзе ў турму"

Лукашэнка сілавікам: праверыць, дзе працуюць звольненыя чыноўнікі!

Аляксандр Лукашэнка: Не чапайце чужога! Вы ж усе веруючыя людзі!

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі