Кулінары Акрэсціна: Сутачная норма ― 19000 на вязня. Тры кашы, суп, катлета

120712 Sverdlov Eda.mp3

Дзённікі Акрэсціна. Эпізод 1: Затрыманне

Дзённікі Акрэсціна. Эпізод 2: Суд

Дзённікі Акрэсціна. Эпізод 3: Інструкцыя па эксплуатацыі

Дзённікі Акрэсціна. Эпізод 4: Слоўнік

“Вы хочаце сказаць, што мы дрэнна гатуем?” ― сустракае мяне пытаннем загадчыца вытворчасцю кавярні “Валгаград”, што на Паўднёвым захадзе Мінска. На кухні гэтай кавярні гатуюць ежу для “сутачнікаў” з ізалятара на Акрэсціна.

Я б сказаў ёй, што думаю пра ізалятарскі паёк. Але тады б не атрымалася рэпартажу… Таму павольна набіраю паветра ў лёгкія і ветліва адказваю: “Ну, адкуль жа мне ведаць?”

“Гэтыя ядуць лепш, чым у санаторыях!” ― запэўнівае мяне жанчына. Ізноў раблю павольны ўдых.

Кавярня “Валгаград” месціцца побач з аднайменным універсамам, пад гаспадарчай крамай “Сандрык”. Утульная зала разлічаная чалавек на 40. Часам тут нават праходзяць вяселлі.

Ядуць свабодныя людзі

 

Кухня знаходзіцца за гэтай сцяной. Для “сутачнікаў” і для звычайных наведнікаў кавярні ежа гатуецца ў адным памяшканні. Што праўда, займаюцца ёю розныя людзі.

“У нас свініна, птушка, рыба… З мяса мы звычайна робім ці якія-небудзь рулецікі, ці каўбаскі. Вы самі вызначаеце, якое зверху будзе начынне: грыбы, гародніна, памідоры. Курыца можа быць, вяндліна”, ― распавядаюць у кавярні.

Могуць на кухні “Валгаграда” і катлету “па-кіеўску” прыгатаваць, і адбіўную пад сырам. Толькі вязні нічога гэтага не бачаць. На сняданак і на вячэру яны атрымліваюць кашу з хлебам і гарбатай. На абед ― суп і катлету з гарнірам.

За мае 15 сутак да гэтага “мяню” адзін раз прыклалі квашанай капусты. А на 3 ліпеня далі палавінку салёнага агурка. Сапраўднае свята! “Мяню мы распрацоўваем самі!” ― хваляцца ў кавярні.

“У іх (вязняў. ― Еўрарадыё) трохразовае харчаванне. Раніцай аўсяная каша, гэта 100%. А на абед ― 500 грам супу, гарнір, катлета рыбная. Таксама мы свініну гатуем. І на вячэру таксама каша. Мы ўкладаемся ў норму 19 тысяч на дзень. Тры кашы, суп і нейкая катлета”, ― працягвае загадчыца вытворчасцю.

Але за “трохразовае харчаванне” на Акрэсціна бяруць… 50 тысяч за суткі! Менавіта такі рахунак выставілі мне.

Першыя суткі адседкі я правёў паміж РАУС і судом, у ізалятары не харчаваўся

Павел Вінаградаў пацвярджае: гэтыя грошы спаганяюцца менавіта за ежу. На Акрэсціна актывіст прынцыпова не харчуецца, грошай з яго ў ізалятары не бяруць увогуле:

Павел Вінаградаў: “Першы раз, калі мяне пасадзілі, гэта было 5 сутак. Мы ўсёй камерай вырашылі не харчавацца ў знак пратэсту. Наступным разам было 15 сутак. Не тое, каб яны прайшлі лёгка, але… нармальна. Пасля я вырашыў традыцыю не парушаць. Тым больш, што калі ў ізалятары не есці, не трэба пасля адседкі нічога плаціць”.

“Катлету з’еў ― дзень прайшоў!” ― кажуць на Акрэсціна. Часам катлеты былі нішто сабе такія. Але трапляліся ў іх і косткі, і кавалкі хлеба.

“Спадабацца гэтая ежа не можа проста па сваёй сутнасці. Ежа кашмарная!” ― дзеліцца сваім меркаваннем Аляксандр, які нядаўна выйшаў з ізалятара. Саша ― не “палітычны”, яго меркаванне ― не заангажаванае. Але і я магу падпісацца пад кожным словам.

Фота: Bad Timing і Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі