Класкоўскі: Мне пагражалі згвалтаваннем, калі не напішу прашэнне

Былы палітвязень падцвердзіў словы Мікалая Статкевіча.

Аўтар: Сьвятлана Адзінец 15.09.2011 10:47

У жывым эфіры Еўрарадыё былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі заявіў, што у апошні час адміністрацыя калоніі некалькі разоў прапаноўвала яму напісаць прашэнне аб памілаванні. Прычым быў важны сам факт напісання паперы — не абавязкова было нават прызнаваць віну.

110915 Klaskouski s.mp3

Спадар Класкоўскі таксама падцвердзіў, што у калоніі яму пагражалі згвалтаваннем, калі ён адмовіцца падпісваць прашэнне аб памілаванні.“Так, так. Тым болей, як я зразумеў, вырашылі праз іншых зняволеных дзейнічаць. У розных калоніях ёсць розныя людзі. Пакаранне праз іх, скажам так.На гэты конт будзе асобнае інтэрв’ю, Каб па вяршкам нічога не  расказваць. Агульнаеуражанне каб не размазваць. Разумееце. Больш грунтоўны нейкі матэрыял”, — расказаў Класкоўскі-малодшы.

 

Нагадаем, што ўчора на свабоду выйшлі яшчэ 11 палітвязняў. У адрозненне ад папярэдніх памілаваных, амаль ніхто з іх не пагадзіўся падпісваць прашэнні аб памілаванні.

 

Таксама ўчора стала вядомая заява палітвязня Міколы Статкевіча, прададзеная па тэлефоне праз дачку, што ў шклоўскай калоніі палітычным пагражалі згвалтаваннем, калі яны не падпішуць паперу з просьбай аб памілаванні.

 

 

Фота — svaboda.org

 


Каментары

  • Андрюша, Чтв, 2011-09-15 18:26

    Красавчик!

  • UU, Чтв, 2011-09-15 14:24

    думаю да кожнага там свой падыход

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

    16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

    З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.