КДБ знайшоў экстрэмізм у працах фатографаў

Экспертыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў "Прэс-фота Беларусі" за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. Такую ж позву атрымаў і фатограф Вадзім Заміроўскі, паведамляе Радыё "Свабода".

Экспертызу канфіскаваных альбомаў ладзілі супрацоўнікі Гродзенскага ўніверсітэта і мясцовы ідэолаг. Яны пабачылі ў фатаграфіях "наўмысна скажоныя факты пра жыццядзейнасць Беларусі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці". Экспертыза кваліфікавала альбом як "дзейнасць грамадзянаў, накіраваную на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці" і аднесла гэтае парушэнне да экстрэмізму.

Дарашкевіч не ведае, якія менавіта здымкі маглі стаць падставай для такіх высноваў экспертнай камісіі. Аднак адзначае, што гэты альбом фіксаваў падзеі, якія адбыліся ў 2010 годзе.

Суд адбудзецца 17 красавіка ў Ашмянах. Фатографы выкліканыя ў якасці зацікаўленых асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі