"Караблікі Свабоды" паплылі з Брэста ў Еўропу (фота)

Моладзь запусціла ў раку Мухавец папяровыя караблікі — сімвалы свабоды, —  да якіх былі прымацаваны сцяжкі краінаў Еўрасаюза.

Са словаў валанцёра кампаніі Алены Каховіч, "Караблікі Свабоды", накіроўваючыся ў бок Польшчы, сімвалізуюць жаданне большасці беларусаў бесперашкодна вандраваць па Еўропе.

Алена Каховіч: "Мэта кампаніі — бязвізавы праезд як беларусаў у краіны Еўропы, так і еўрапейцаў у Беларусь. Мы мяркуем, што такімі масавымі акцыямі мы прыцягнем увагу грамадскасці, і візавая праблема бліжэйшым часам пачне неяк вырашыцца".

Таксама пасля акцыі яе ўдзельнікі раздалі мінакам на набярэжнай улёткі кампаніі "Без візы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі