"Йо-Йо" запісалі оды мамону ды кукішу

Гурт "Йо-Йо" падрыхтаваў да выдання сінгл. На думку музыкаў, ён стане найбольш блізкім па гучанні да класічнага ска-панку, чым усе папярэднія запісы калектыву.

"Сінгл будзе называцца "Пузо - сила!", — распавядае вакаліст гурта Віктар Гурын і працягвае радкамі з песні. — "...ты спортивный молодца, а я рыхлее холодца! Пузо у бездельника, начну-ка с понедельника!" Вось такая сцёбная кампазіцыя ў нас будзе за загалоўную. А можа быць, будзе называцца "Розовый шиш", адна з двух, пакуль дакладна не вырашылі. Песень на сінгле будзе нармальна, ажно тры штукі. Трэцяя песня — "Алоэ".

Дакладнай даты выдання новага сінгла "Йо-Йо" пакуль не называюць, маўляў, усё залежыць ад гукарэжысёра студыі "ОСМОС", дзе запісваліся музыкі. Але спадзяюцца, што цягам месяца яго можна будзе прэзентаваць. Чаго не скажаш пра новы альбом "Respect Менделееву", які быў анансаваны яшчэ ў студзені, і дагэтуль пытанне яго звядзення не вырашанае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі