У Гродне выйшаў на волю Ігар Банцар

У ізалятары часовага ўтрымання актывіст трымаў галадоўку на знак незаконнага прысуду. Гэта ўжо другая галадоўка Банцара за апошні месяц. Першы раз яго пасадзілі на "суткі" перад пачаткам суда над журналістам Андрэем Пачобутам. Тады Банцар галадаў 5 дзён.
Нагадаем, што на гэты раз 10 сутак арышту Банцар атрымаў 3 ліпеня. Тады яго прэвентыўна затрымалі каля
ўласнага дома. Такое ж пакаранне атрымаў журналіст Алесь Дзянісаў. 15 ліпеня на волю выйдзе
карэспандэнт беларускай службы “Польскага радыё” Юрый Гумянюк. Яму прысудзілі 12 сутак
арышту. Журналістаў абвінавацілі ва ўдзеле ў “маўклівай” акцыі ўвечары 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі